У Беларусі стала менш стогадовых жыхароў
Зараз у Беларусі 428 чалавек перасягнулі стогадовы рубеж. У 2016 годзе больш за сто гадоў у сваім жыццёвым багажы налічвалі 484 жыхара Беларусі.
У Беларусі налічваецца 43 980 доўгажыхароў ва ўзросце 90-99 гадоў, а 428 чалавек перасягнулі стогадовы рубеж. Пра гэта ўчора паведаміла кіраўнік Рэспубліканскага геранталагічнага цэнтра (актыўнага даўгалецця), галоўны пазаштатны спецыяліст па геранталогіі Міністэрства аховы здароўя Людміла Жылевіч. Характэрна, што больш за ўсё доўгажыхароў пражывае ў Віцебскай вобласці.
Тое, што беларусы пераадольваюць 100-гадовы бар'ер, безумоўна, радуе. Аднак 428 чалавек — гэта шмат ці мала?
Як раней паведамляў Thinktanks.by, ў 2016 годзе па дадзеных на травень стогадовы рубеж пераадолелі 484 жыхара Беларусі. Прычым сярод рэгіёнаў краіны лідэрам па колькасці доўгажыхароў традыцыйна з'яўлялася Гродзенская вобласць.
Па дадзеных на 1 студзеня 2016 года года ў Беларусі налічваўся 531 доўгажыхар ва ўзросце 100 гадоў і старэй.
Па дадзеных на 1 ліпеня 2011 года стогадовы рубеж пераадолелі 558 жыхароў Беларусі.
Паводле thinktanks.by