У Беларусі абвясцілі «экстрэмісцкімі» «Канстытуцыю» і «Царкву»

Пра чарговае папаўненне спіса «экстрэмісцкіх матэрыялаў» паведамілі праваабаронцы.

photo_2022_12_26_20_03_58.jpg

Адзначаецца, што ў «экстрэмісцкія» спісы патрапілі тэлеграм-каналы «КОНСТИТУЦИЯ», «Свободный ВГУ», «Свободный ВГУ Чат», суполкі ва «Укантакце» «НОВОСТИ БЕЛАРУСИ», «Беларусь», «Настоящая Беларусь», «Докшицы Live», а таксама электронная версія друкаванага выдання «Пратэсная Беларусь», сайт і сацсеткі рэсурса «Царква».

Упершыню ў Беларусі «экстрэмісцкім», то-бок фактычна па-за законам, абвешчаны царкоўны СМІ.

Увосень сілавікі затрымлівалі рэдактара выдання «Царква» Ігара Бараноўскага. У выніку яму прызначылі «суткі».