У Беларусі 21 новы палітвязень. Усяго цяпер 1394
Праваабаронцы прызналі палітычнымі зняволенымі яшчэ 21 чалавека. Усяго ў Беларусі цяпер 1394 палітвязняў, але гэта толькі паводле падлікаў праваабарончых арганізацый. Насамрэч іх значна болей.
Палітвязнямі прызнаныя Валерый Тумілевіч, Уладзімір Чмураў, Сяргей Ліцкевіч, Алег Фалей, Алег Дутчык, Павел Малітвік, Алег Раманчык, Арцём Міхальцоў, Павел Кульгейка, Дзмітрый Малашанка, Ігар Беланожка, Аляксей Іваноў, Валерый Сівук, Уладзімір Шымчук, Алег Крычкоўскі, Васіль Дземідовіч, Марына Каласкова, Дзяніс Варабей, Іван Верабей, Людміла Самак, Эдгар Шырко.
Большасць з іх знаходзіцца ў няволі паводле абвінавачанняў па дыфамацыйных артыкулах — то-бок за каментары.