Слонім: знішчэнне зялёнай лясной зоны працягваецца

Два гады слонімцы разам з сябрамі мясцовага згуртавання дэмакратычных сіл змагаюцца супраць высечкі лесу ў мікрараёне Альбярцін на вуліцы Войкава.



slonim_znish_les_1.jpg

Лес мясцовыя вертыкальшчыкі даўно хочуць высечы і аддаць месца пад будаўніцтва катэджаў для багатых людзей і чыноўнікаў. Раней высечку маладога лесу ўдалося спыніць. Аднак 11 ліпеня знішчэнне дрэваў узнавілася, былі спілены 10 соснаў.

Кіраўнік Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл Іван Шэга звярнуўся ў Слонімскі райвыканкам, Слонімскую пракуратуру і ў Гродзенскі камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя з просьбай разабрацца, чаму зноў пачалася высечка лесу ў зялёнай зоне слонімскага мікрараёна, хаця ніхто не адмяняў арт.118 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб зямлі, дзе напісана, што землі зялёных зон належаць асаблівай ахове. На гэтых землях не дазваляецца будаўніцтва розных аб’ектаў.

spring96.org