Сястру Максіма Вінярскага аштрафавалі, яе мужа арыштавалі на 15 сутак

У Мінску 28 жніўня затрымалі лекарку Алену Церашкову і яе мужа, камп'ютаршчыка Андрэя Церашкова.

Алена Церашкова / «Радыё Свабода»

Алена Церашкова / «Радыё Свабода»


Пасля затрымання сужэнцаў адвезлі ў Фрунзенскі РАУС і судзілі праз скайп. Алена Церашкова нібыта за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве атрымала 100 базавых велічынь штрафу (2900 рублёў). Яе мужа Андрэя арыштавалі на 15 сутак.
Пакуль Церашковых трымалі ў міліцыі і судзілі, у іх дома заставаліся чацвёра дзяцей.
Алена Церашкова — сястра актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Максіма Вінярскага, які ўлетку быў асуджаны разам з Паўлам Севярынцам ды іншымі палітычнымі і грамадскімі актывістамі на вялікія тэрміны за ўдзел і арганізацыю масавых беспарадкаў.
Суд над актывістамі праходзіў у Магілёве і быў закрыты. Алена Церашкова некалькі разоў прыязджала ў Магілёў і прыходзіла да суда ў надзеі пабачыць брата, але гэтага ёй не дазволілі.
Паводле «Радыё Свабода».