Сілавікі затрымалі праваабаронцу і пісьменніка Віктара Сазонава

Сёння раніцай, 7 красавіка, у Гродне каля свайго дома затрыманы Віктар Сазонаў.

viktar_sazonau.jpg

Каля 10-й гадзіны раніцы сілавікі затрымалі Віктара Сазонава, вядомага грамадскага дзеяча, праваабаронцу, пісьменніка. Яго затрымалі, калі ён пад’ехаў да свайго дома на машыне.

Віктара Сазонава затрымлівалі сілавікі ў «баявой» амуніцыі. Якая прычына затрымання праваабаронцы — пакуль невядома.

Варта згадаць, што Віктара Сазонава ўжо затрымлівалі 14 ліпеня 2021 года. Тады па ўсёй Беларусі пракацілася хваля ператрусаў і затрыманняў. Тады праваабаронца правёў за кратамі некалькі дзён: яго выпусцілі на волю 16 ліпеня. Віктар Сазонаў быў таксама назіральнікам кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

Доўгі час Віктар Сазонаў быў у статусе падазраванага па так званай «справе «Вясны», знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе, пазней з яго гэты статус знялі.