«Прессбол»: Сярэдні заробак у хакеістаў мінскага «Дынама» — $20–25 тысяч
Крыніца «Прессболу» распавяла пра заробкі ў сталічным хакейным клубе.
На мінулым тыдні выданне Championat.com апублікавала інфармацыю па заробках клубаў Кантынентальнай хакейнай лігі.
У публікацыі гаварылася, што заробкавая ведамасць $ 10,5 млн, у дадатковыя $ 2,5 млн абыходзяцца бонусы гульцам.
Аднак паводле крыніцы «Прессбол», гэтая інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці.
«Улічваючы, што суразмоўца не раз меў рацыю ў пытаннях, датычных «Дынама», не верыць ягонай ацэнцы відавочных падставаў няма. Матэматыка аказалася прынцыпова іншай: $ 6,7 млн разам з бонусамі, з якімі «зубры» адразу ж апускаюцца ў хвост «заробкава-бонуснай» табліцы (клубаў КХЛ)», — піша «Прессбол».
Паводле крыніцы, заробкавая ведамасць дазваляе мінчукам апярэджваць у лізе толькі рыжскае «Дынама», тальяцінскую «Ладу» і братыслаўскі «Слован».
Такім чынам, прыбытковая частка гульца «Дынама» складае каля $ 20–25 тысяч штомесяц.