Расійскія войскі знішчылі архіў Вячаслава Чарнавіла
Расійскія салдаты расстралялі архіў Вячаслава Чарнавіла ў Бучы.
![f4217243_6a572f93642135ac40d81853bb0a2d59.jpg f4217243_6a572f93642135ac40d81853bb0a2d59.jpg](/img/v1/images/f4217243_6a572f93642135ac40d81853bb0a2d59.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пра знішчэнне
архіўных матэрыялаў украінскіх палітвязняў Вячаслава Чарнавіла і Мікалая Плахатнюка паведаміў Багдан Плахатнюк.
Архівы знаходзіліся ў сямейным доме бацькоў Багдана — Валянціны Чарнавіл, сястры Вячаслава, і Мікалая Плахотнюка — у Лясной Бучы, мясцовасці горада Буча.
![bucza_czarnavil.jpg bucza_czarnavil.jpg](/img/v1/images/bucza_czarnavil.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
"Знішчана маё дзяцінства і юнацтва...
- Знішчана часткова архіў майго дзядзькі, Героя Украіны Вячаслава Чарнавіла.
- Знішчаныя ўсе кнігі з былога фонду Чарнавіла і больш за 60 поўных камплектаў дзесяцітомніка Чарнавіла, які складала мама.
- Знішчаны архіў таты, палітвязня савецкай сістэмы Мікалая Плахотнюка, акрамя некалькіх сшыткаў, якія вылецелі падчас выбуху", — паведамляе Багдан Плахотнюк у аўторак, 19 красавіка, калі ўпершыню здолеў дабрацца да падворка ў Бучы.
Паводле SPILKA News