Першы энергаблок БелАЭС аднавіў працу
Блок не працаваў некалькі месяцаў.

Архіўнае фота пратэсту эколагаў супраць БелАЭССёння а 18:20 першы энергаблок БелАЭС нарэшце зноў падключылі да сеткі.
Ён быў выключаны ажно з 12 ліпеня. Спачатку планавалася, што ўключаць яго ў жніўні, але тады гэтага не адбылося.