Пасля суда над Андрэевай і Чульцовай затрымалі актывістку Галіну Лагацкую (абноўлена)
Яе завуць Галіна Лагацкая, яна адбывала адміністрацыйны арышт у адной камеры з Андрэевай, а сёння прыйшла падтрымаць знаёмую дзяўчыну.
Актывістку Галіну затрымалі ўжо пасля таго, як працэс скончыўся. Пра гэта «Белсату» паведаміла яе сястра Ларыса:
— Галю забралі ў Першамайскае РУУС, па якім пытанні, не ведаю.
Яе ў пад'ездзе чакала жанчына і два ці адзін мужчына, у штацкім. Рэчы далі
ўзяць. Можа для прафілактыкі ці з ціхушнікамі можа размаўляла, ці пра Лукашэнку
што сказала.Вольга Нікалайчык, якой Галіна Лагацкая паспела датэлефанавацца, паведаміла Радыё Рацыя:
– Яна сказала, што ішла дадому з суда над журналісткай Кацярынай Андрэевай і каля ўласнага пад’езда яе затрымалі міліцыянты. Яна жыве ва Уруччы. Адвезлі яе ў Першамайскі РАУС на Бялінскага. Я перажываю, трэба паведаміць праваабаронцам, у СМІ, сацыяльныя сеткі. Каб ёй дапамаглі з перадачамі, з адвакатам. Магчыма, гэта будзе прафілактычная гутарка з ёй.
Але напярэдадні так званага „Усебеларускага народнага сходу” нельга быць упэўненым, што гэта не затрыманне на „суткі”, як практыкуюць улады няпярэдадні важных для сябе падзеяў, – не выключае Вольга Нікалайчык. А паколькі Галіна Лагацкая жыве адна, яе дзеці раз’ехаліся, яна пенсіянерка, то ёй няма каму дапамагчы, сабраць перадачу, дамовіцца з адвакатам. А гэта трэба будзе зрабіць, – кажа Вольга Нікалайчык.