«Паскудства самае сапраўднае»
Выпускніца гімназіі атрымала папярэджанне за тканіну белага і чырвонага колераў — напісалі дакладную ў КДБ, паведамляе «Радыё Рацыя».

Выпускніца Баранавіцкай гімназіі №4 сямнаццацігадовая Ядзвіга Малашчанка атрымала папярэджанне за тое, што 29 траўня падчас апошняй лінейкі пакрыла плечы дарагой для яе тканінай белага і чырвонага колераў, успрынятага аднакласнікамі і настаўнікамі як бел-чырвона-белы сцяг.
Праз пару дзён дакладная запіска ляжала ў КДБ, кажа маці Ядзвігі Таццяна Малашчанка:
— Яна нічога не планавала, яна проста вельмі хацела зняцца з гэтым кавалкам тканіны, які мае для яе асабістае значэнне. Нават за савецкім часам хуліганаў пакрывалі — стараліся, каб нідзе не вылезла, каб у школе было «ціха-мірна». Разбіраліся неяк унутры. А гэта? Паскудства самае сапраўднае. Мяне вельмі зачапіла тое, што школа так паступае са сваімі вучнямі.
Ядзвіга Малашчанка скончыла беларускі
клас, да адкрыцця якога ў свой час спрычыніліся яе бацькі. Яна была адной
з лепшых вучаніц гімназіі №4.