Пашкоджана пляцоўка Мілавідскага помніка ў гонар паўстанцаў 1863 года
П’яны кіроўца пашкодзіў пляцоўку ля Мілавідскага памятнага знака (Баранавіцкі раён) у гонар паўстанцаў 1863 года.

Разбураная пляцоўка ля Мілавідскага памятнага знака (Баранавіцкі раён) усталяванага ў 1993 годзе
Ён урэзаўся на машыне ў земляны насып і моцна разбурыў яго. Удар быў такі моцны, што груды зямлі пераваліліся на другі бок насыпа. Сам камень-валун з шыльдай і бетонная падушка не пацярпелі.
"Мы будзем збіраць подпісы і прасіць кіраўніцтва Мілавідскага сельскага савета як мага хутчэй адрамантаваць пашкоданую пляцоўку і каталіцкую капліцу, якая знаходзіцца ў плачэўным стане", — паведаміў грамадскі актывіст Віктар Сырыца.