Папулярны сэрвіс open.by абвясціў пра спыненне працы
Сайт спыніў працу ад 1 студзеня 2015 года.
У афіцыйным паведамленні, размешчаным на сайце, прычыны закрыцця парталу не раскрываюцца, але адзначаецца, што "інтэрнэт-партал выканаў сваю місію і сыходзіць у небыццё". У той жа час пошта @mail.by, @open.by працягнуць працу.
Сайт, створаны ў 1999 годзе, праіснаваў каля 16 гадоў.
На аснове open.by былі створаныя такія сістэмы, як shop.by, easypay.by, rabota.by ды іншыя.