Палітвязень Яўген Люльковіч асуджаны на восем гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму
Палітвязень Яўген Люльковіч асуджаны на восем гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, паведамляюць праваабаронцы. За «распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо сацыяльнай варожасці ці варажнечы» (за каментары ў Telegram) і «арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (за ўдзел у пратэстах у 2020-м).
Прысуд агучыў Магілёўскі абласны суд (суддзя — Сяргей Мазураў).
Люльковічу
27 гадоў. Ён ураджэнец Пухавіцкага раёна. Быў затрыманы ў верасні мінулага
года: спачатку былі адміністрацыйныя арышты, а ў лістападзе ўзнікла
крымінальная справа. Да траўня 2022-га Яўгена Люльковіча ўтрымлівалі ў СІЗА № 1
у Мінску, пасля перавялі ў магілёўскую турму № 4. Суд пачаўся 16 чэрвеня,
прысуд агучылі ў панядзелак.