Падпалкоўнік-палітвязень Сяргей Шпак напярэдадні свайго 50-годдзя стаў дзедам
Пра гэта на сваёй старонцы ў Фэйсбуку распавяла сваячка вайскоўца, вядомы сацыёлаг Таццяна Вадалажская.
— Сяргей Шпак, муж маёй сястры і палітзняволены, стаў сёння дзедам, — напісала Таццяна Вадалажская. — На жаль, парадавацца гэтаму з сям'ёй ён пакуль не можа, бо за кратамі. А яшчэ 25 кастрычніка яму споўніцца 50 гадоў. Вось колькі ў нас падстаў для віншаванняў!
Таксама Таццяна паведаміла, што Сяргей Шпака нядаўна перавялі ў турму на вуліцы Валадарскага.Сяргей Шпак — падпалкоўнік, удзельнічаў у відэазвароце беларускіх афіцэраў запасу да
дзеючых вайскоўцаў. 16 ліпеня да яго дадому прыйшлі з ператрусам, пасля чаго затрымалі.
У Сяргея чацвёра дзяцей, двое з іх непаўналетнія.
Згодна з указам Лукашэнкі, ён, як яшчэ восем дзясяткаў
афіцэраў, быў пазбаўлены вайсковага звання. У Шпака была выслуга 28 гадоў.
Палітвязню інкрымінавалі ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса — «Арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак».