Па дадзеных ГУУС Мінгарвыканкама, у Мінску затрымана «каля 250 чалавек»
Паводле дадзеных прэс-службы ГУУС, 29 лістапада ў Мінску, дзе сёння праходзіў Марш суседзяў, за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах затрымана каля 250 чалавек. У дачыненні да іх праводзіцца праверка.
Паведамляецца, што сёння з 12:00 да 14:00 людзі спрабавалі сабрацца ў розных раёнах сталіцы з сімволікай і плакатамі, у некаторых месцах горада – на вуліцах Матусевіча, Русіянава і іншых — прысутныя выходзілі на праезную частку, перадае REFORM.by.
«У мэтах бяспекі грамадзян і ўдзельнікаў дарожнага руху супрацоўнікі міліцыі выціснулі грамадзян з праезнай часткі» — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.
За тыдзень ўстаноўлена больш за 100 чалавек, якія раней бралі ўдзел у акцыях. Паведамляецца, што яны прыцягнуты да адказнасці, у тым ліку і крымінальнай.