Новы спосаб пратэсту — ад актывістаў з Казані
Пратэсты супраць вайны ў Расіі і Беларусі не сціхаюць. Гэтак жа, як не спыняюцца затрыманні за тое, што людзі патрабуюць міру.
Актывісты з
Казані знайшлі досыць арыгінальны спосаб звярнуць увагу расіян на лічбы, звязаныя з нападам Расіі на Украіну.
Казанскія актывісты вынайшлі новую форму антываеннай агітацыі — яны замянаюць цэннікі ў крамах. Пра гэта пішуць расійскія праваабаронцы ў тэлеграме SOTA.
Фота: "Пратэсная Казань"