Меліціна Станюта: Можа, яны возьмуць і забароняць насіць чырвоны ў снежнае надвор'е?
Спартсменка прапануе флэшмоб у абарону нацсімвалаў.
Меліціна Станюта выказалася пра намер забараніць бел-чырвона-белы сцяг.
«Са сцягам ўсё зразумела. А вось, напрыклад, з такім выбарам колеру ў снежнае надвор'е? А што, калі праўда зладзіць фотафлэшмоб: выкладваць у сеціва сябе, сяброў або сабак у чырвоным пасярод снегу? Можа яны возьмуць і забароняць тады Instagram? Або насіць чырвоны ў снежнае надвор'е? Або загадаюць не прадаваць чырвоную памаду бледным дзяўчатам? А можа будзе забаронена класці памідоры ў белыя прадуктовыя кошыкі? Не, давайце проста памідоры забаронім! А капрэзе (страва, дзе памідоры і мацарэла) наогул прыбраць з меню ўсіх рэстаранаў! Вось мне нават цікава. А наогул, я тут геніяльных ідэй накідала. Не, прэміі за гэта не трэба, дзякую», — выказалася вядомая гімнастка ў фэйсбуку.