Маці шасцярых дзяцей, якую затрымалі за ўдзел у паганскім карагодзе, аштрафавалі і канфіскавалі тэлефон
Маці шасцярых дзяцей Вольгу Елісееву, пасля двух сутак утрымання ў ІЧУ, аштрафавалі на 10 базавых велічынь і канфіскавалі тэлефон, павкдамляюць праваабаронцы.
У суботу
беларусы, якія захапляюцца старажытнымі абрадамі, сабраліся на беразе Дняпра,
каб правесці паганскі баявы карагод, але ім перашкодзіў АМАП. Было затрымана
6 мужчын і 14 жанчын, сярод якіх была шматдзетная маці Вольга Елісеева.
30 траўня адбыўся суд — удзельнікі карагода атрымалі штрафы
ў памеры 10 базавых велічыняў.