Лічбы Мінздароўя: 14 дзён запар у Беларусі ад ковіду памірае 9 чалавек
Міністэрства аховы здароўя Беларусі апублікавала афіцыйную статыстыку па каранавірусе на 27 лютага.
Паводле афіцыйных звестак, у Беларусі ўжо 14 дзён запар ад
каранавірусу памірае па 9 чалавек, заўважае «Свабода».
Афіцыйна за мінулы дзень: выявілі 1459 новых хворых (8,2% ад праведзеных тэстаў), памерлі 9 пацыентаў, выпісалі 1491 чалавека.
За ўвесь час: 285 959 захварэлі, 1966 памерлі, 276 234 ачунялі.