Куды спяшаемся з АЭС?

Беларусь шалёнымі тэмпамі будуе атамную станцыю. Як паведаміў міністр энергетыкі Беларусі Уладзімір Патупчык, краіна завяршае падрыхтоўчы этап будаўніцтва АЭС у Астраўцы і ў чэрвені-ліпені прыступае да ўзвядзення станцыі.



5_2_aes.jpg

«Мы зараз заканчваем падрыхтоўчы этап будаўніцтва, і ў бліжэйшы час пасля рашэння некаторых працэдурных пытанняў, звязаных з выдачай ліцэнзіі рэгулюючага органа, з экспертызай архітэктурнага праекта, каштарысу расходаў і прыняцця адпаведнага ўказа, прыступім уласна да будаўніцтва самой атамнай станцыі. Па нашых разліках, гэта павінна адбыцца ў чэрвені-ліпені гэтага года», — заявіў Уладзімір Патупчык.

Міністр падкрэсліў, што абраны праект Беларускай АЭС належыць да новага пакалення «3+». «Гэта самае сучаснае, што ёсць на сённяшні дзень у атамнай энергетыцы», — сказаў Патупчык.

Але ж раней беларускія эколагі і «зялёныя» актывісты казалі, што так званы «падрыхтоўчы этап» будаўніцтва АЭС у Астраўцы вядзецца без якога-небудзь архітэктурнага праекта. А спадар Патупчык кажа ўжо пра «экспертызу» гэтага праекта. Дарэчы, што гэта за экспертыза, якая цягнецца два тыдні, якія засталіся да пачатку чэрвеня?

Адказны сакратар камісіі грамадскай экалагічнай экспертызы праекта беларускай АЭС Таццяна Новікава тут падкрэслівае цікавы момант: калі Патупчык кажа, што вядзецца экспертыза праекта, то зараз станцыя будуецца сапраўды без праекта. «Той катлаван і заліўка бетону — гэта не падрыхтоўчыя працы. Гэта не вынас смецця, не расчыстка тэрыторыі, не будка дворніка. Гэта паўнавартаснае будаўніцтва. А значыць, яно вялося і вядзецца без праекта», — сказала Новікава.

Паводле яе слоў, расійскі распрацоўшчык АЭС абяцаў у першым квартале 2014 года перадаць гэты праект на расійскую экспертызу. «Я не ведаю, ці існуюць у нас нейкія пагадненні адносна экспертнай дзейнасці, але лічу, што праект абавязкова павінен прайсці беларускую экспертызу ў Мінпрыроды. Але ў Мінпрыроды няма сваіх спецыялістаў у галіне АЭС. Яны ёсць у ядзерным інстытуце «Сосны», але гэты інстытут экспертнай дзейнасцю не займаецца. Таму трэба ствараць спецыяльную камісію, з адпаведных спецыялістаў, і гэтак далей. Карацей, за два тыдні такую справу не зробіш», — лічыць Новікава.

Нават да канца чэрвеня правесці экспертызу такога аб’екта, па меркаванні Новікавай, вельмі складана. Бо АЭС, якая будуецца ў нас, — гэта эксперыментальная станцыя. Нідзе ў свеце няма такой працуючай АЭС — яны толькі будуюцца. І праводзіць экспертызу эксперыментальнай станцыі за пару тыдняў і нават месяцаў — гэта нонсэнс. Фактычна, гэта падмахванне паперак без усялякай экспертызы.

Але тут ёсць яшчэ адна закавыка. Беларусь з паўнавартасным пачаткам будоўлі (дый без яго таксама) рызыкуе трапіць у вялікі міжнародны скандал. Гэта звязана з тым, што літаральна напачатку мая ў сакратарыяце Канвенцыі Эспаа (Канвенцыяаб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе ў трансгранічным кантэксце) была разгледжаная скарга Літвы наконт таго, што Беларусь да гэтага часу не дала адказу на многія пытанні Літвы адносна бяспекі Беларускай АЭС у Астраўцы. «Літоўцам не быў прад�