Колькасць палітвязняў пераваліла за 200. У Беларусі прызнаныя палітвязнямі яшчэ 31 чалавек
Адпаведная заява апублікаваная на сайце spring96.org. Усяго праваабаронцы прызналі палітычнымі зняволенымі ўжо 204 чалавекі.
Згодна з заявай ад 27 студзеня 2021 года статус палітвязня цяпер маюць:
- Аляксандр Бабіч, (асуджаны на тры з падовай гады пазбаўлення волі па арт. 363 КК)
- Міхаіл Шабалюк, (асуджаны на тры гады пазбаўлення волі па арт. 363 КК )
- Аляксандр Французаў, (асуджаны на чатыры гады пазбаўлення волі па арт. 364 КК)
- Яўген Петрачэнка, (асуджаны на тры з паловай гады пазбаўлення волі па арт. 364 КК)
- Ілля Лабацэвіч, (асуджаны на паўтары гады пазбаўлення волі па арт. 364 КК)
- Алег Яфрэменка, (асуджаны на чатыры з паловай гады пазбаўлення волі па арт.364 КК)
- Дзмітрый Кулакоў, (асуджаны да трох з паловай гадоў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу па арт. 364 і 369 КК)
- Уладзіслаў Макавецкі, (асуджаны да двух гадоў пазбаўлення волі па арт. 364 КК)
- Аляксандр Кірыленка, (асуджаны да двух гадоў пазбаўлення волі па арт. 364 КК)
- Ягор Храменя, (асуджаны да двух гадоў пазбаўлення волі па арт. 364 КК)
- Уладзімір Шустаў, (асуджаны да трох гадоў пазбаўлення волі па арт. 364 КК)
- Антон Лакішык, (асуджаны на тры гады пазбаўлення волі па арт. 364 КК)
- Павел Манкіненка, (асуджаны на чатыры гады пазбаўлення волі па арт. 364 КК)
- Арцём Такарчук, (асуджаны на тры гады пазбаўлення волі па арт. 364 КК)
- Яўген Чарвінскі, (асуджаны на два з паловай гады пазбаўлення волі па арт. 364 КК)
- Ілля Фрэнь, (асуджаны да чатырох гадоў пазбаўлення волі па арт. 364 КК)
- Ілля Туркоў, (асуджаны на чатыры гады пазбаўлення волі па арт.364 і 342 КК)
- Глеб Гатоўка, (асуджаны на чатыры гады пазбаўленян волі па арт. 363, 364, 342, 435 КК)
- Анатоль Хіневіч, (асуджаны на два з паловай гады пазбаўлення воді па арт. 364 КК)
- Віктар Акцістаў, (асуджаны на два з паловай гады пазбаўлення волі па арт. 364 КК)
- Дзмітрый Галко, (асуджаны на тры гады пазбаўлення волі па арт. 364 КК)
- Аляксандр Захарэвіч, (асуджаны на два гады пазбаўлення волі паарт. 364 КК)
- Андрэй Караленя, (асуджаны на два гады пазбаўлення волі па арт. 363 КК)
- Арцём Паўлечка, (асуджаны на тры гады пазбаўленян волі па арт. 364, 342 КК)
- Яўген Каліноўскі, (асуджаны на чатырох гады пазбаўленян волі па арт. 364, 342 КК)
- Сяргей Рымша, (асуджаны да трох з паловай гадоў пазбаўлення волі па арт. 364, 342 КК)
- Вітольд Ашурак, (асуджаны да пяці гадоў пазбаўлення волі па арт. 342, 364 КК)
- Раман Караневіч, (асуджаны на тры гады пазбаўлення волі па арт. 364 КК)
- Алег Фамін, (асуджаны на два з паловай гады пазбаўлення волі па арт. 364 КК)
- Аляксандр Губейка, (асуджаны на два гады пазбаўлення волі па арт. 364 КК)
- Віктар Барушка (асуджаны на пяць гадоў пазбаўлення волі па п.5 ч. 2 арт. 147 КК)
Яны прызнаныя палітвязнямі у сувязі з вынясеннем судамі прысудаў па крымінальных справах па артыкулах 363, 364, 366 КК. Яны датычацца абвінавачванняў ва ўжыванні гвалту ў дачыненні да міліцыянтаў, супраціве з выкарыстаннем гвалту супрацоўніку МУС і іншым службовым асобам пры выкананні імі службовых абавязкаў.
У заяве чарговым разам адзначаецца, што мірныя сходы павінны знаходзіцца пад абаронай дзяржавы, і міліцыя не павінна гвалтоўна іх спыняць. Праваабаронцы мяркуюць, што непрапарцыйна жорсткія дзеянні міліцыі нельга разглядаць як законную дзейнасць па ахове парадку. Дзеянні «ў адказ» яны лічаць неабходным разглядаць зыходзячы з цяжару нанесенай шкоды, намеру і абароны ад неправамерных дзеянняў.
Спасылаючыся на Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця «палітычны зняволены», праваабаронцы падкрэсліваюць, што справакаванае зыходным непрапарцыйным выкарыстаннем фізічнай сілы і спецсродкаў гвалт пры адсутнасці намеру нанесці шкоду дае падставы разглядаць гэтых людзей у якасці палітвязняў.
У заяве таксама гаворыцца аб непрапарцыйна жорсткіх правапарушэнні рашэннях судоў па параўнанні з прысудамі, якія выносяцца па такіх жа катэгорыям спраў па-за палітычным кантэкстам. Адзначаецца, што частка судоў праходзіла ў закрытым рэжыме.
Праваабаронцы лічаць пераслед у дачыненні да пералічаных асоб палітычна матываваным. Яны патрабуюць для іх неадкладнага перагляду прынятых у іх дачыненні да мер, справядлівага судовага разбору і вызвалення іх з-пад варты з ужываннем іншых мер, якія забяспечваюць яўку ў суд.