Камінг-аўт перад мамай і татам
Як праходзяць камінг-аўты, калі вы не зорка ці грамадскі дзеяч? Gaypress сабраў у гэтым артыкуле вопыт звычайных людзей, якія ўчынілі камінг-аўт перад бацькамі.
Камінг-аўт з падрыхтоўкай
«Неўсвядомлена рыхтаваў сваю маці ўжо даўно, — дзеліцца вопытам Алег з Мінска. — Кожны раз, убачыўшы двух хлопцаў, якія абдымаюцца, з экрана тэлевізара, яна, у лепшым выпадку, аігідліва моршчылася.
Я апрацоўваў яе пасыламі, што гэта варыяцыя нормы. Так што, калі ад мяне прагучала фраза «Мама — я гей», — асаблівага шоку ў яе не было. Яна толькі прамовіла «Я думала, што хоць бы бі». Не хацелася нічога выдумляць, сказаў, як ёсць.
Пагаварыць у той дзень асабліва не выйшла, яна старанна пераводзіла размову на іншую тэму. Было відаць: ёй вельмі некамфортна. У мяне было 27 гадоў, каб падрыхтавацца да размовы. Яна працягнецца, калі мама будзе гатовая».
Спантанны камінг-аўт
«Мой досвед быў не надта добрым, — распавядае Ігар. — Я быў з пахмелля, а для маіх бацькоў гэта самы вялікі грэх (выпіваць нават на Новы год). Накінуліся яны на мяне тады з мараллю і, мабыць, згадалі пра дзяўчын, дык я ім выпаліў злосна, што яны мне не патрэбныя таму што я люблю хлопцаў.
І якія б самыя брудныя абвінавачванні не ляцелі тады ў мой адрас, я з усім люта згаджаўся. Скандал і лаянка. Толькі старэйшы брат потым падышоў і перапытаў, ці праўда гэта, было відаць, што ён засмучаны. Больш з ім на гэтую тэму мы ніколі не размаўлялі.
Маці так і не здолела паверыць, што я гей, дакладней, прыняць не магла, не ўкладвалася ў яе гэтая інфармацыя. Пастаянна ціск, потым — інсульт. Зараз мамы няма.
Тата прыдумаў сабе усялякіх гадасцяў і знаходзіўся ў поўнай упэўненасці, што калі са мной ёсць хтосьці мужчынскага полу (сябар, настаўнік, сабутэльнік, сусед), то ён мяне «душыць», як бацька лаяўся, і любы кантакт мой ўводзіў яго ў лютасць.
Праз, 20 гадоў пасля камінг-аўту тата папрасіў, каб я яго абняў, да гэтага ён і дакранацца мяне не хацеў.
Камінг-аўт вачыма мамы
«Маё дзіця здзейсніла камін-аўт прама пасярод вуліцы, — успамінае Алена з Украіны. — Добра, што побач была лавачка, куды я практычна павалілася. Шок неймаверны! Непрыняцце цалкам.
Штуршком да таго, каб зразумець сваё дзіця сталі баявыя дзеянні ў Украіне. Калі я бачыла абстрэлы, як гінулі знаёмыя — ўчора размаўляла з чалавекам, а сёння яго не стала...
Магчыма, я нават не цалкам прыняла ідэнтычнасць свайго дзіцяці, але зразумела яго, стала апорай, тылам, новай мамай.
... Слёзы, непрыняцце, летаніна па псіхолагам, у царкву, могуць быць нават думкі пра самагубства — шлях, які амаль кожная мама праходзіць пасля камінг-аўту».
«Рэгулярны» камінг-аўт
«Не тое каб я рыхтаваўся, проста гэта трэба было зрабіць, — кажа Андрэй. — Таму маральна сабраў сілы і зрабіў. Ехаў да бацькоў з цвёрдым намерам — прызнацца.
Слова «гей» стараўся пазбягаць. Нешта накшталт «жыву з хлопцам, клічуць яго ...». Прайшло не вельмі: тата быў вельмі засмучаны, мама спакойная (ва ўсякім выпадку, вонкава).
Тата нават не размаўляў са мной нейкі час. З часам усё прыйшло ў норму. Больш праблем не было. Але мне прасцей: у мяне ёсць дзеці, таму довад са ўнукамі не падыходзiць.
Асабліва мае адносіны з бацькамі не абмяркоўваем, але я заўсёды кажу, што «мы з <імя хлопца>», «ён мне падарыў», «я яму купіў» і да т.п. Гэта значыць такой рэгулярны камінг-аўт».
Камінг-аўт, справакаваны мамай
«З майго боку камінг-аўт быў спантанны, наогул не збіраўся гэтага рабіць, — успамінае Максім. — Мама відавочна рыхтавалася і ёй было няпроста, яе падштурхнула тое, што я сабраўся ехаць у іншую краіну і відавочна назаўжды. Размова адбылася больш чым добра, хоць і эмацыйна.
Яна сказала, што ўсё ведае і хацела б пагаварыць пра мае «адносінах з мужчынамі», — так яна выказалася. Яна відавочна падбірала фармулёўку, якая б мінімальна магла мяне закрануць. Я не стаў адмаўляць, і мы проста пагаварылі. Сказаў, што так, мяне прыцягваюць мужчыны, і што з'яжджаю да каханага чалавека.
З боку мамы было разуменне і поўная павага да майго выбару. У яе да гэтага часу комплекс віны перада мной, што яна не ведала пра мае вялікіх цяжкасці з прыняццем гомасэксуальнасці, і яна ніяк не магла падтрымаць мяне ў той перыяд.
Тата ніяк не адрэагаваў і са мной пра гэта сам не размаўляў. У мяне з ім ніколі не было давернага ці нават простага сямейнага кантакту. Але ніякага негатыву з яго боку таксама не было і няма.
Зараз у размовах па тэлефоне маці заўсёды пытаецца, як справы ў М. і перадае яму прывітанне. І наадварот, муж праз мяне пытаецца, як у бацькоў справы і перадае прывітанні. Не ведаю, як было б, калі б мы жылі ў адным горадзе. Адносіны на адлегласці заўсёды больш простыя, і ідэалістычная».
Пераклад на беларускую мову "Новы час"