Калі пачнецца навучальны год і як не пайсці ў школу?
Кожную першую нядзелю кастрычніка ў Беларусі адзначаецца Дзень
настаўніка. У сувязі з гэтым "Яндэкс" сабраў папулярныя ў беларусаў запыты аб школьным жыцці, паведамляе TUT.BY.
Інфармацыю аб тым, што беларускія карыстальнікі шукалі па запытах аб школьным жыцці, «Яндэкс» сабраў за цэлы год, а вынікам былі прысвоены балы паводле іх папулярнасці.
Часцей за ўсё беларусы маладзейшыя за 17 гадоў цікавіліся, калі пачнецца 2020 навучальны год (100 балаў), але ўсё іх стаўленне да яго выявілася ў другім па папулярнасці запыце — як не пайсці ў школу (97 балаў).
Нягледзячы на гэта, многіх з іх цікавяць і вынікі вучобы: пыталіся пра тое, як добра вучыцца ў школе (14 балаў) і якія ацэнкі патрэбныя для атрымання залатога медаля (10 балаў). Яшчэ моладзь шукала інфармацыю аб вакацыях (29 балаў) і дыстанцыйным навучанні (14 балаў). Як высветлілася, шаблон напісання тлумачальных у школу таксама карыстаецца попытам (15 балаў). Але сярод надзённых пытанняў знайшлося месца і такому — "хто ж усё-ткі прыдумаў школу" (36 балаў).
Тройка школьных святаў, сцэнары правядзення якіх часцей за ўсё спрабавалі знайсці беларусы, выглядае так: Новы год, 8-га сакавіка і Дзень настаўніка. А ў дадатковай адукацыі лідзіруюць запыты аб школе мастацтваў (100 балаў), мастацкай школе (88 балаў) і футбольным клубе (72 балы).
Далей аб школьных прадметах. Першая — Літаратура. У тройцы самых папулярных тэм для твораў у беларусаў аказаліся "Радзіма" (100 балаў), "восень" (50 балаў) і "дарагія сэрцу месцы" (37 балаў). Традыцыйныя «Бацькі і дзеці» — толькі на восьмым радку (27 балаў). У цэлым жа па літаратуры часцей шукалі, што такое эпітэты (100 балаў) і метафара (55 балаў).
Па рускай мове цікавіліся, што ж такое арфаграм (100 балаў) а другім па папулярнасці стала пытанне — колькі слоў у рускай мове (99 балаў). А вось у беларускай у нашых суайчыннікаў самыя вялікія прабелы — у назве месяцаў (100 балаў).
Чытаць цалкам: news.tut.by