Кацярына Ваданосава з'ехала з Беларусі

Пра гэта стала вядома з яе допіса ў Фэйсбуку.

407281_main.jpg

Спявачка Кацярына Ваданосава разам з сям'ёй пакінула Беларусь. Пра гэта яна напісала ў Фэйсбуку.
Па словах Кацярыны, дапамагла ў ад'ездзе Беларуская рада культуры @by_culture.
«Дзе мы будзем жыць? Дзе дзеці будуць вучыцца? У Яна першы клас, у Стэфы - пяты.... Ці зможа Стэфка працягнуць займацца музыкай (яна здолела ўгаварыць нас і сама несла сваю скрыпку ўвесь шлях, нават спала, скурчыўшыся і паклаўшы на яе галаву)?.. Дзе Васілю, майму мужу, інсуліназалежнаму дыябетыку, браць неабходныя дарагія лекі, на якія ў Беларусі ён мог прэтэндаваць бясплатна? Як перавезці да нас ката, светлую душу, за якую мы ўзялі адказнасць гэтай зімой? Мама... Ёй ужо 70, адзінокая ўдава... Што рабіць, каб не пакінуць яе надоўга? І як вынесці выгнанне з Радзімы, пры думцы аб якой спыняецца сэрца ад болю і жалю?» — піша Кацярына.
Зараз сям'я знаходзіцца ў Вільні.