Юрыя Васкрасенскага не пусцілі ва Украіну
Таксама яму забаранілі ўезд у краіну да 2024 года.
Юрый Васкрасенскі накіроўваўся ў Кіеў і спрабаваў перасекчы мяжу сёння ўначы. Але зрабіць гэта яму не дазволілі, паведамляюць дзяржСМІ.
Паведамляецца, што Васкрасенскі ўнесены ў базу асобаў, якія пагражаюць нацыянальнай бяспецы Украіны.
Тым не менш, два тыдні таму Васкрасенскі наведваў Украіну — ён прыязджаў на Кіеўскі міжнародны эканамічны форум.