Ямы будуць ліквідаваныя?

Прадпісанне ДАІ аб ліквідацыі дэфектаў дарожнага палатна ў мікрараёне Усход накіравана ў дарожна-эксплуатацыйная служба г. Брэста. Такі адказ атрыманы ініцыятарам калектыўныга звароту Ганнай Канюс.

20170916_133718.jpg


Дзяржаўтаінспекцыя ў ходзе абследавання ўстанавіла, што стан дарожнага пакрыцця не адпавядае патрабаванням СТБ і патрабуе рамонту, паведамляе прэс-служба Брэсцкай абласной арганізацыі БСДП.

20170916_132653.jpg


«Я ацэньваю адказ уладаў, як невялікую перамогу. У рамках кампаніі «За наш горад» у нас ужо ёсць станоўчы вопыт вырашэння падобных праблем і варта адзначыць, што сам факт прызнання ўладамі наяўнасці праблемы — гэта ўжо крок наперад. Цяпер прызначаны адказны за ліквідацыю ям на дарожным палатне. Мы ўзялі на кантроль гэтую сітуацыю і будзем настойваць на рамонце не толькі дарогі, але і паступовага добраўпарадавання ўсіх дваровых тэрыторый у мікрараёне», — пракаментавала сітуацыю кіраўнік арганізацыі «РОЎНАСЦЬіСПРАВЯДЛІВАСЦЬ», старшыня Брэсцкай гарадской арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ганна Канюс.

20170916_135125.jpg


Падставай для пачатку працэдуры добраўпарадкавання стаў зварот, ініцыяваны Ганнай Канюс і падпісаны 150 жыхарамі раёна. У звароце адзначаецца, што на значнай часткі дваровых праездаў па вул. Арлоўская і вул. Гаўрылава ў раёне СШ №28 і СШ №29 назіраецца пашкоджанне дарожнага пакрыцця ў выглядзе ям і няроўнасцяў. Дарогі з'яўляюцца запатрабаванымі, і іх стан уяўляе небяспеку для пешаходаў і аўтааматараў.

orlovskaja_43.jpg


«У сваім звароце жыхары мікрараёна патрабуюць таксама ўключыць паказаную тэрыторыю ў планы па комплексным добраўпарадкаванні на 2018 год», — дадае Ганна Канюс.

orlovskaja_34__proezd.jpg


Большасць мясцовых праблем з'яўляюцца следствам адсутнасці сумленных і справядлівых выбараў у краіне. Дэпутаты мясцовых саветаў робяць справаздачу не перад сваімі выбаршчыкамі, а перад вышэйшым начальствам. Гэты прынцып павінен быць зменены. Дэпутаты павінны быць прадстаўнікамі народа і змагацца за павышэнне якасці жыцця простых людзей. БСДП і кампанія «Права выбару» запрашае да супрацоўніцтва ўсіх неабыякавых грамадзян для ўдзелу ў незалежным назіранні.