Якія вітаміны трэба піць, каб дзіця не хварэла? Спытайце ў педыятра

«Не трэба піць вітаміны, лепш паўнавартасна сілкуйцеся, калі ласка», — кажа доктар Мая Церакулава. І тлумачыць, чаму.

dsc_0114_1_logo.jpg

Вітаміны — нізкамалекулярныя разнастайныя па структуры хімічныя рэчывы, якія прымаюць удзел у многіх рэакцыях клеткавага метабалізму. Яны не з'яўляюцца крыніцамі энергіі, не з'яўляюцца будаўнічым матэрыялам, не рэгулююць абмен рэчываў. Вітаміны толькі неабходныя пасярэднікі, каталізатары. Нам трэба іх няшмат, але ад іх залежаць найважнейшыя хімічныя працэсы ў арганізме.

Калісьці чалавецтва пакутавала ад хвароб, выкліканых дэфіцытам вітамінаў: беры-беры, цынга, пелагра. З таго часу, як маракі гінулі ад дэфіцыту калагена, ломкасці сасудаў і выпадзення зубоў, прайшло шмат часу — і больш вы не сустрэнеце такога марака. Чалавецтва стала харчавацца лепш.

Асноўнай крыніцай вітамінаў у нашым арганізме з'яўляецца ежа. Але некаторыя вітаміны сінтэзуюцца арганізмам. Напрыклад, вітамін Д сінтэзуецца ў скуры чалавека пад уздзеяннем ультрафіялету, вітамін А можа сінтэзавацца з папярэднікаў, якія паступаюць з ежай, Вітамін К і В7 ў дастатковай колькасці сінтэзуецца сымбіятычнай мікрафлорай кішачніка.

Калі чалавек паўнавартасна сілкуецца, ён атрымлівае дастатковую колькасць вітамінаў. Да дэфіцыту вітамінаў у арганіме вядзе дыета з выкарыстаннем рафінаваных вугляводаў, шліфаваных круп, мукі тонкага памолу, выключэнне свежай гародніны і садавіны, аднабокае харчаванне.

Асаблівая, подвышаная патрэба ў вітамінах ёсць у дзяцей і падлеткаў у фазе хуткага росту, у цяжарных і кормячых жанчын, у спартсменаў, людзей занятых фізічнай працай. Напрыклад, цяжарным неабходна дадаваць у рацыён фоліевую кіслату, нованароджаным патрэбна ін'екцыя вітаміна К. Раней дадатковы прыём вітамінаў быў рэкамендаваны жанчынам у перыяд клімаксу, пры шэрагу сардэчна-сасудзістых захворванняў, захворваннях апорна-рухальнага апарата. Цяпер, у эпоху доказнай медыцыны, гэтыя рэкамендацыі пераглядаюцца.

У 2013 годзе Універсітэт Джонса Хопкінса правёў найбуйнейшае даследаванне. Вынікі яго прымусілі задумацца: полівітаміны не зніжаюць рызыку сардэчна-сасудзістых захворванняў і рака, не аказваюць уплыву на ментальнае здароўе, у тым ліку страту памяці і запаволенне мыслення з узростам, полівітаміны не павышаюць выжывальнасць пасля сардэчнага прыступу, дабаўкі з бэта-каратынам і вітамінам Е наогул шкодныя, а карысная толькі фоліевая кіслата для цяжарных.

Вітаміны - біялагічна актыўныя рэчывы, іх перадазіроўкі вядуць да сур'езных ўскладненняў. Выпадкі перадазіроўкі вітамінаў у клінічнай практыцы рэгіструюцца ў цывілізаваных краінах значна часцей захворванняў выкліканых дэфіцытам вітамінаў. Вітаміны бываюць тлушчараспушчальныя і водарастваральныя. Вітаміны С і групы В водарастваральныя, яны лёгка выводзяцца арганізмам. Тлушчараспушчальныя вітаміны А, Д, Е, К назапашваюцца ў арганізме, іх перадазіроўка ўяўляе найбольшую небяспеку.

Усе выпадкі перадазіроўкі вітамінаў былі звязаны з таблеціраваным іх прыёмам, немагчыма наесціся рыбінага тлушчу да гіпервітамінозу. Паўнавартаснае харчаванне абсалютна бяспечна, асцярожнымі варта быць толькі з аптэчнымі вітамінамі.

Калісьці лічылася, што Вітамін С дапамагае пры прастудных захворваннях. Аказалася, што не асабліва. Але Вітамін С вадараспушчальны, і калі вы з'ясце яго занадта шмат ваша мача будзе мець прышпільны пах некаторы час. Ачуняць хутчэй гэта не дапаможа, але і не нашкодзіць.

Вітамін Д мы прызначаем дзецям для прафілактыкі рахіту. Дзецям да года па 400 МЕ, гэта адна кропля, дзецям да трох гадоў па дзве кроплі. Перадазіроўка вітаміна Д вядзе да залішняга адкладання кальцыя ў органах і тканінах.

Увогуле, згодна з Парацэльсам, вітаміны — і атрута і лячэнне, залежыць ад дозы. Прычыны для дадатковага прыёму вітамінаў існуюць, але яны досыць рэдкія і кантралююцца медыцынай. А звычайнаму чалавеку, звычайнаму здароваму дзіцяці дастаткова толькі паўнавартасна харчавацца і гуляць на вуліцы.