Інтэрнэт-правайдар «Космас-ТБ» заклікаў дапамагчы Дзяржпагранкамітэту

У лістападзе гэты ж правайдар рассылаў дзіўныя смскі з просьбай вакцынавацца «з-за знаходжання грамадзян з Блізкага Усходу».

photo_2022_01_30_12_29_38.jpg

«Складаная абстаноўка робіць задачы эстрэмальнымі, давайце дапаможам!», — такія СМС ад інтэрнэт-правайдара «Космас-ТБ» атрымліваюць чытачы «Нашай Н*вы».
Беларусам прапануецца ахвяраваць грошы на карысць Дзяржпагранкамітэта.
ДПК звярнуў на сябе ўвагу дэманстратыўным ігнараваннем законаў аб ахове мяжы і маўклівым выкананнем «экстрэмальных задач» падчас міграцыйнага крызісу на мяжы з ЕС.
У лістападзе гэты ж правайдар рассылаў дзіўныя смскі з просьбай вакцынавацца «з-за знаходжання грамадзян з Блізкага Усходу». Пазней рассылку назвалі «тэхнічным збоем».
Памежны камітэт Беларусі абверг збор грошай для дапамогі памежнікам.
«Афіцыйна паведамляем, што ведамства не мае ніякага дачынення да нейкіх дабрачынных фондаў і не звярталася з просьбай пераводу грашовых сродкаў», — паведамляюць памежнікі. Пры гэтым рэкізіты ў ведамстве назвалі сапраўднымі.
Што яшчэ трэба ведаць: кампаніяй «Космос ТБ» кіруе генерал-лейтэнант Вадзім Зайцаў. Раней ён узначальваў КДБ Беларусі, а яшчэ раней працаваў у Памежным камітэце.
«Космас ТВ» таксама адмаўляе датычнаць ды смс-рассылання пра збор грошай у дапамогу памежнікам. Пра гэта кампанія заявіла на сваім сайце:
У сувязі з інфармацыяй, якая паступіла, аб паведамленнях ад імя дамена «КОСМОС-ТВ», звязанай з пералікам сродкаў на невядомы разліковы рахунак, хочам запэўніць, што СТАА «КОСМОС ТВ» да дадзенай рассылкі дачынення не мае.