Германія дапамагае Беларусі ў барацьбе з Covid-19
Амбасада ФРГ у Мінску распавяла пра дапамогу, якую Германія аказвае Беларусі ў барацьбе з каронавірусам у рамках розных праектаў.
У прыватнасці, у дар было перададзена: 6 апаратаў для штучнай вентыляцыі лёгкіх для клінік у Мінску,Магілёве і Віцебску; аналізатары і камплектуючыя да іх на суму 200 000 еўра для медыцынскіх устаноўМінска і Полацка. Амбасада закупіла дэзінфекцыйныя сродкі і абсталяванне для папярэджання распаўсюджвання інфекцыі Covid-19 на агульную суму 25 000 еўра для ўстаноў, з якімі працавала ўжо раней: ГДА «Беларускі дзіцячы хоспіс», дамы-інтэрнаты для састарэлых і інвалідаў у Бабінічах, Смалявічах, Мазыры і Ірдзіцы.
Амбасада Германіі выказвае вялікую павагу ўрачам, медыцынскаму персаналу і сацыяльным супрацоўнікам беларускіх устаноў у іх самаадданай барацьбе з пандэміяй Covid-19.