Гаспадар бел-чырвона-белай хаты трымае сухую галадоўку
Гаспадар бел-чырвона-белай хаты Анатоль Каханчык, асуджаны на 25 сутак арышту, трымае сухую галадоўку, паведамляюць праваабаронцы
![photo_2021_12_24_14_45_51.jpg photo_2021_12_24_14_45_51.jpg](/img/v1/images/photo_2021_12_24_14_45_51.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Сталі вядомыя
падрабязнасці арышту жыхара Полацка Анатоля Каханчыка, якога пакаралі
25-сутачным арыштам па арт. 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаванне). Для
адбыцця пакарання мужчыну перавялі з Полацка у Віцебск.
Паведамляецца, што Анатоль, як і абяцаў, трымае сухую галадоўку.
Нагадаем, год таму мужчына пафарбаваў бацькоўскую хату ў вёсцы Алёшча Полацкага раёну ў нацыянальныя колеры: намаляваў на сценак дзве белыя і чырвоную палосы, а ў акне павесіў Пагоню. Праз пэўны час яго асудзілі за гэта як за правядзенне несанкцыянаванага пікету, а потым пагражалі крымінальнай справай як за нібыта злоснае хуліганства:
— Я сказаў, што ледзь толькі вы распачнеце крымінальную справу або адміністратыўную, я ў той самы дзень і ў тую самую гадзіну пішу заяву на сухую галадоўку.