ЕС накіраваў Літве 30 мільёнаў еўра на размяшчэнне нелегальных мігрантаў
Еўракамісія вылучыла Літве каля 30 млн еўра — гэта дапамога для размяшчэння нелегальных мігрантаў, якія прыбылі з тэрыторыі Беларусі, паведамляе dw.com. Таксама на гэтыя грошы будуць закупляцца прадметы першай неабходнасці для мігрантаў.
Агульны памер
дапамогі павінен скласці 37 мільёнаў еўра. Астатняя частка будзе пералічаная
пазней і пойдзе пераважна на даплаты чыноўнікам і ахоўнаму персаналу ў лагерах
размяшчэння мігрантаў.
Мігранцкі крызіс
на беларускай мяжы доўжыцца ўжо каля паўгода. З тэрыторыі Беларусі ў краіны ЕС
ідуць вялізныя плыні нелегалаў, прычым беларускія памежнікі іх не спыняюць. А
часта, як сцвярджаюць польскія і літоўскі памежнікі, беларусы нават дапамагаюць
мігрантам перайсці мяжу. Дзеянні афіцыйнага Мінска заходнія палітыкі назвалі
гібрыднай агрэсіяй, адзначае «Еўрарадыё».