Экс-камандзір «Альфы» КДБ прызначаны намеснікам кіраўніка Акадэміі навук
Намеснікам старшыні прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі стаў экс-камандзір спецпадраздзялення «Альфа» Камітэта дзяржбяспекі Алег Чарнышоў. Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка, у аўторак ён апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Чарнышоў з вясны 2014-га быў намеснікам старшыні КДБ. У
інтэрнэце ёсць даныя, што ён — кандыдат юрыдычных навук. А ў 2012-м ён патрапіў
у «чорны спіс» ЕС. «Альфай» камандаваў у 2009-2013 гадах, а
да таго сем гадоў ачольваў Антытэрарыстычны цэнтр КДБ.
Мяркуецца, што ў Акадэміі навук былы камандзір «Альфы» будзе адказваць за пытанні бяспекі, адзначае «Еўрарадыё». Дагэтуль у старшыні прэзідыума НАН Уладзіміра Гусакова быў адзін першы намеснік і тры намеснікі.