«Дзве нацыі — адзіны вораг!»
Сёння ў Варшаве адбылася маштабная акцыя падтрымкі Украіны і памяці загінулых на вайне беларусаў.
Як і два гады таму, сёння тысячы беларусаў сустрэліся, каб выказаць пратэст і салідарнасць. Але не на радзіме, а ў суседняй Польшчы, ля помніка нашаму выбітнаму суайчынніку Тадэвушу Касцюшку.
Сярод ініцыятараў акцыі арганізацыя «Паспалітае рушэнне» на чале з Валерыем Сахашчыкам, «РУХ» і грамадскае аб'яднанне «Вольная Беларусь».
Мерапрыемства прымеркаванае да гадавіны поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну. Удзельнікі акцыі ўшанавалі памяць забітых ваяроў, што змагаліся за ўкраінскую свабоду.
З прамовамі да ўдзельнікаў акцыі звярнуліся палітыкі Зянон Пазняк, Павел Латушка, Аліна Коўшык.