Дырэктар Інстытута сацыялогіі, які казаў пра рэйтынг Лукашэнкі ў 24%, напісаў заяву на звальненне
Дырэктар Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі напісаў заяву на звальненне — давялося «прасіць звольніць паводле згоды бакоў», паведамяляе «Свабода».
Дырэктар Інстытуту сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Генадзь Коршунаў напісаў на Facebook, што апошнім днём яго працы ў інстытуце будзе 18 верасня.
Прычыны ён не называе, але піша: «Сёлета абставіны склаліся такім чынам», што яму давялося «прасіць звольніць паводле згоды бакоў».
У чэрвені кіраўнік Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі Генадзь Коршунаў пацвердзіў у інтэрв’ю «Народнай волі», што ў сакавіку — пачатку красавіка 2020 году ў даследаванні інстытуту рэйтынг даверу да Лукашэнкі ў Менску быў 24%, а да ЦВК — 11%.