«Даруйце нам». Настаўнікі выйшлі з пратэстам у цэнтр Мінску
Некалькі дзясяткаў настаўніцаў сабраліся з плакатамі каля
Белдзяржфілярмоніі. Яны пратэстуюць супраць насілля сілавікоў і фальсіфікацыі
прэзідэнцкіх выбараў. Па словах прысутных, там сабраліся настаўнікі, якія
адмовіліся ад працы ў выбарчых камісіях.
«Я чакаю пакуль скончыцца ціск, каб 1 верасня дзеткі прыйшлі ў вочы і мы паглядзелі ім у вочы з гонарам і сумленнем, што мы будзем несці ім веды. Даруйце нам», — сказала адна з настаўніц.
«Я супраць насілля і за сумленныя выбары», — гаворыць іншая ўдзельніка.
Удзельніцы акцыі трымаюць у руках плякаты «2+2=4. 80% — хлусня», «Спыніце насілле», «Я настаўнік і хачу гэтым ганарыцца».
«У нас зусім не засталося правоў. У настаўнікаў адны абавязкі. Настаўнік хутка дыхаць ня зможа. Горш працы, чым праца настаўніка, у нашай краіне сёння хіба што няма», — сказала іншая ўдзельніца акцыі.