Цэнтр Мінска ўжо агароджваюць

30 жніўня анансаваны Марш міра і незалежнасці.

Фота Радыё Свабода

Фота Радыё Свабода

У нядзелю 30 жніўня беларусаў заклікаюць на Марш міра і незалежнасці. Пачатак акцыі запланаваны на 14 гадзін.
З самай раніцы ў цэнтры Мінска фіксуецца шмат вайсковай тэхнікі, плошча Незалежнасці агароджана.

centre_30_august_1.jpg

Фота Радыё СвабодаУжо тры тыдні доўжацца пратэсты супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Самыя масавыя акцыі збіраліся ў няядзелі, 16 і 23 жніўня. Людзі збіраліся ля стэлы на праспекце Пераможцаў, на плошчы Незалежнасці.