Цела кіраўніцы беларускай суполкі Мікалаева дасталі з-пад завалаў. Яна загінула ад расійскай ракеты
Таццяна Дзяменнікава стала адной з тых, хто загінуў у выніку ўдару па будынку абладміністрацыі 29 сакавіка.
![127714810_2739366576328411_8738003821096247491_n.jpg 127714810_2739366576328411_8738003821096247491_n.jpg](/img/v1/images/127714810_2739366576328411_8738003821096247491_n.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Таццяну Дзяменнікаву, якая працавала ў эканамічным дэпартаменце Мікалаеўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі і ачольвала абласное нацыянальна-культурнае таварыства беларусаў «Голас Радзiмы», сёння дасталі з-пад завалаў.
Яе цела апазналі сваякі, паведамляе радыё, прызнанае ў Беларусі «эстрэмісцкім».
Таццяна Дзяменнікава стала адной з 33 ахвяр абстрэлу расійцамі будынка абласной адміністрацыі, які адбыўся 29 сакавіка.