Былы памочнік пракурора Яўген Бабак замест вызвалення атрымаў яшчэ 15 сутак

Былы памочнік пракурора Першамайскага раёна Мінска Яўген Бабак, які павінен быў выйсці сёння на свабоду, атрымаў яшчэ 15 сутак. Пра гэта TUT.BY распавялі хлопцы, якія нейкі час былі ў адной камеры з Яўгенам.

photo5382272614292107962.jpg

Аднакамернікі Яўгена распавялі, што новы пратакол на былога памочніка пракурора склалі за інфармацыю, якая была ў яго ў тэлефоне.
 — Гэта быў, накшталт, рэпост або каментар, або захаваная карцінка ў тэлефоне. Яўген быў упэўнены, што яму «накінуць» суткі і для яго гэта не стала сюрпрызам. Яго вывелі з камеры, а калі прывялі — аказалася, што гэта было судовае паседжанне ў онлайн-фармаце. Яўген настроены бадзёра, новыя суткі ўспрыняў па-філасофску, — кажуць хлопцы.