«Бо людзьмі завемся». Мінчукі пакінулі пасланне супрацоўнікам Акрэсціна
У адным з падземных пераходаў каля Акрэсціна з’явіўся адказ работнікам ЦІП і ІЧУ на забарону прыёму перадач затрыманым, паведамляе «Белсат».

На сцяне перахода наклееныя аркушы паперы з тэкстам наступнага зместу: «Калі вас пасадзяць: ва ўсіх будзе ложак, матрац і чыстая бялізна; вам не прыйдзецца спаць на падлозе; мы не будзем забараняць насіць вам перадачы; ежы і чаю заўсёды будзе хапаць на ўсіх; прагулкі і душ будуць рэгулярнымі... Бо людзьмі завемся».