Бягун: Спадзяемся, у 2019-м беларусы будуць плаціць за «шэнген» істотна менш

Існуе вялікая верагоднасць, што ўжо ў 2019 годзе кошт шэнгенскіх візаў для грамадзян Беларусі зменшыцца. Пра гэта ў інтэрв'ю газеце «На страже» распавёў начальнік Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС палкоўнік Аляксей Бягун.

shengen_1.jpg

«Мы закончылі перамовы і кансультацыі з прадстаўнікамі Еўрапейскага Саюза па адпаведным пагадненні аб аблягчэнні візавых фармальнасцей, яно цалкам узгоднена і гатова да парафіравання і ўнутрыдзяржаўных працэдураў.
Засталося яшчэ некалькі нявырашаных пытанняў, прычым некаторыя з іх факусуюцца ў галіне палітычных дэкларацый, якія спецыялісты з ЕС хочуць закласці ў пагадненне аб аблягчэнні візавых фармальнасцей.
Плануем, што апошні раўнд перамоваў адбудзецца ў бліжэйшай будучыні. З улікам прыкметнага пацяплення ў пэўных сектарах узаемнага супрацоўніцтва спадзяемся, што пасля падпісання адпаведных дакументаў ужо ў 2019 годзе нашы грамадзяне змогуць плаціць за візы істотна менш».
Паводле euroradio.fm