«Белыя халаты» збіраюць сродкі для падтрымання рэпрэсаваных медыкаў
Любая дапамога мае велізарную каштоўнасць.
«Белыя халаты» збіраюць сродкі для падтрымання рэпрэсаваных медыкаў.
Telegram-канал «Белыя халаты» бясплатна размясціў свой каляндар на 2021 год. Адзін з падпісантаў прапанаваў ім наступную ідэю: паколькі дабрачынны продаж календароў немагчымы, кожны, хто захоча спампаваць каляндар, самастойна можа перавесці любую зручную суму на рахунак «Беларускага фонду медычнай салідарнасці».
«Любая ваша дапамога – добраахвотная, а каштоўнасць яе – проста велізарная!» – пішуць «Белыя халаты».
Ахвяраваць у фонд можна тут.