Беларусь на пятым месцы ў свеце па колькасці зняволеных журналістаў
Камітэт у абарону журналістаў (CPJ) апублікаваў даклад, у якім адзначаецца, што колькасць журналістаў за кратамі сёлета дасягнула гістарычнага максімуму.
![23e9c4ab_fd42_48ee_ae7e_d1ba4366510b_w1023_r1_s.jpg 23e9c4ab_fd42_48ee_ae7e_d1ba4366510b_w1023_r1_s.jpg](/img/v1/images/23e9c4ab_fd42_48ee_ae7e_d1ba4366510b_w1023_r1_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Выкарыстоўваючы новыя законы аб тэхналогіях і бяспецы,
рэпрэсіўныя рэжымы ад Азіі да Еўропы і Афрыкі жорстка абрынуліся на незалежную
прэсу», — гаворыцца ў дакладзе.
Паводле CPJ, па стане на 1 снежня за 2021 год у свеце 19
журналістаў былі забітыя за сваю працу, а 293 журналісты знаходзяцца за
кратамі. Колькасць зняволеных большая, чым у любы з папярэдніх гадоў, калі
арганізацыя вяла свае падлікі.
Найбольш зняволеных журналістаў у Кітаі — 50. Беларуская
асацыяцыя журналістаў налічыла 31 зняволенага ў Беларусі журналіста. Гэта пяты паказчык у свеце.
Паводле «Нашай Нівы».