Беларусь абвалілася ў міжнародных рэйтынгах бяспекі ды аховы здароўя
Міжнародная база звестак Numbeo абнавіла рэйтынг бяспекі краін (Safety Index) на пачатак 2021 года.
![e0a01679730735f98629f3ffaa88df01.jpg e0a01679730735f98629f3ffaa88df01.jpg](/img/v1/images/e0a01679730735f98629f3ffaa88df01.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Беларусь страціла 98 пазіцыяў адносна пачатку 2020 года. Цяпер паводле ўзроўню бяспекі краіна знаходзіцца паміж Дамініканскай Рэспублікай і Кеніяй. У 2020-м годзе наша краіна займала 16-е месца са 129-і краін, а сёння – 114-е.
Міжнародная федэрацыя хакею раней спасылалася на гэты індэкс у Instagram, каб паказаць, што Беларусь – бяспечная краіна.
Таксама абнавіўся рэйтынг аховы здароўя (Health Care) на пачатак 2021 года. Беларусь страціла 31 пазіцыю ў параўнанні з пачаткам 2020 года. Цяпер паводле ўзроўню аховы здароўя краіна знаходзіцца паміж Іракам і Азербайджанам.
У 2020 годзе Беларусь займала 59-е месца з 93-х краін рэйтынгу, а сёння – толькі 90-е.