Адзін за ўсіх і ўсе за аднаго: Марш герояў у Мінску (фота, відэа)
У Мінску і іншых гарадах Беларусі 13 верасня праходзіць традыцыйны марш. Гэтым разам ён анансаваны як Марш герояў. Мы сочым за падзеямі.
Шмат фота ў нашым фотарэпартажы
18:43. Стрэлы ўсё ж былі.
У МУС адмаўляюць, што ў Драздах супраць пратэстоўцаў ужылі светлашумавыя гранаты, перадае РІА «Навіны» са спасылкай на ведамства.
Аб прымяненні святлошумавых гранат паведамлялі «Еўрарадыё» і «Наша Ніва».
18:20 Гучаць стрэлы!
18:00 Еўрарадыё паведамляе пра жорсткі хапун у Драздах, куды дайшла частка пратэстоўцаў. Шмат машын з амапаўцамі. Супраць пратэстоўцаў прымяняюць светлашумавыя гранаты.
17:55
17:45. Няўдалая спроба дагрукацца да сілавікоў.
17:42 Шмат затрыманняў на вуліцы Нарачанскай, паведамляе radiosvaboda. Частка пратэстоўцаў пайшла ў абыход блоку сілавікоў на праспекце Пераможцаў, яны рухаліся па вуліцы Нарачанскай — і там іх сустрэў АМАП.
17:36 Людзі паспрабавалі абысці ачапленне праз ГЦ "Арэна", але сілавікі заблакавалі ўваходы. Пад'ехалі вадамёты і аўтазакі, паведамляе belteanews.
17:21 Канал nexta_live паведамляе, што каля ГРЦ Palazzo пратэстоўцы пачынаюць будаваць барыкады з дарожных агародж.
Прэсавая сакратарка МУС Вольга Чамаданава заявіла Свабодзе, што ў сытуацыйна-аператыўным штабе МУС інфармацыі аб выстрале ў паветра падчас супрацьстаяння АМАП з дэманстрантамі на вуліцы Нававіленскай няма, яна не можа гэта пацьвердзіць.
17:22 Мінск. Каля Арэна-Сіці пратэстоўцы спыніліся. Дарогу перагарадзілі сілавікі і спецтэхніка.
17:18 Чатыры машыны і дзве машыны "рубеж" паехалі ў бок Драздоў.
17:10
Пратэстоўцы і сілавікі каля "Арэна Сіці" спыніліся на адлегласці 20 метраў адзін ад аднаго. Ад сілавікоў два чалавекі выйшлі на перамовы, перадае tutby_official.
17:07 Людзі ідуць у бок Драздоў. Галава калоны не павярнула на Дразды каля «Arena-City» і царквы — людзі ідуць далей па праспекце Пераможцаў
Перад комплексам «Мінск-Арэна» стаіць сістэма Рубеж, вельмі шмат сілавікоў, яны стаяць падвойным шэрагам. За імі аўтазакі, спецтэхніка. Перагароджаны праспект Пераможцаў, ходнікі і газон.
Сілавікі на Нававіленскай не пускаюць людзей у бок элітнага раёну Дразды.
17:00 nexta_live паведамляе, што мінімум аднаму чалавеку спатрэбілася медычная дапамога пасля сутычак на Мельнікайтэ.
16:59 Вялікая калона ідзе ў бок Драздоў
У ачапленні побач з пасёлкам Дразды пачуліся стрэлы ў паветра пасля таго, як адна з шматтысячных калон сабралася ля ачаплення і колькасць пратэстоўцаў стала хутка ўзрастаць
16:49
16:40 На Нававіленскай сілавікі рассеклі тых, хто сабраўся там. Калона, якая рухалася ад праспекта Пушкіна, павярнула з Арлоўскай на пераможцаў і рухаецца да "Мінск-Арэны".
Хвост калоны, якая рухалася з Кальварыйскай, павярнуў на праспект Пушкіна. Большасць кафэ на скрыжаванні зачынены па тэхнічных прычынах. Частка дэманстрантаў застаецца на Пушкінскай, яны размясціліся на газонах. На праспект падтрымаць пратэстоўцаў выйшлі пенсіянеркі з мяккімі цацкамі. Людзі крычаць: "Бабулі з народам!". Пачалі спяваць вядомую ваенную песню "Свяшчэнная вайна".
16:22 Каля Мінск-Арэна зараз так. Фота t.me/tribuna_by
16:17 Масавыя затрыманні каля Арэна-Сіці. Людзей адлаўліваюць каля Універсітэта фізкультуры. Там стаіць каля 10 аўтазакаў. Дэманстрантаў на праспекце Пераможцаў разганялі газам. Медыкі аказваюць дапамогу пацярпелым. @nashaniva
Яшчэ адна калона дайшла да "Каскаду". Наш карэспандэнт паведамляе, што ў ёй не менш за 50 тысяч чалавек.
16:10 Частка ўдзельнікаў Маршу ўжо на падыходзе да Драздоў. На фота — скрыжаванне праспекта Пераможцаў і вуліцы Вясёлкавай у Мінску.
Паведамляецца пра затрыманне карэспандэнта «Белсата» Арцёма Лявы. Цяпер ён у Кастрычніцкім РУУСе.
16:00 Галава калоны дасягнула скрыжавання Прытыцкага і Пушкіна. Спыніліся каля народнага мемарыялу памяці Аляксандра Тарайкоўскага, перадае t.me/radiosvaboda.
15:47 Да рэзідэнцыі Лукашэнкі паехалі аўтазакі, паведамляе t.me/kyky_org.
15:43 Каля 200 спартоўцаў у калоне.
15:39 Амапаўцы загналі ў "Арэна-Сіці" 150-200 чалавек. Двух хлопцаў затрымалі, перадае карэспандэнт @nashaniva
Лаўрэат спецыяльнага фонду прэзідэнта прынёс на мІтынг сваё пасведчанне, “каб вярнуць яго Лукашэнку”. Хлопец тлумачыць, чаму вырашыў так зрабіць
15:35 Значная частка вайскоўцаў знялася з ачаплення ад стэлы і рушыла ў бок «Мінск-Арэны». Да стэлы набліжаецца калона пратэстоўцаў з боку Камсамольскага возера. Каля «Дрымлэнду» вайскоўцы расцягваюць калючы дрот уздоўж вуліцы Арлоўскай, паведамляюць чытачы t.me/radiosvaboda.
Вось так затрымлівалі людзей на вул. Мельнікайтэ, перадае news.tut.by.
15:23 Тым часам каля дзвюх тысяч чалавек ідуць па праезнай частцы з вул. Харужай да стэлы, перадае наш карэспандэнт. Па шляху калона павялічваецца да 5 тысяч чалавек.
МУС Беларусі паведамляе, што агульная колькасць удзельнікаў акцыі ў Мінску і рэгіёнах складае не больш за тры тысячы чалавек. Агулам у Беларусі праходзіць 17 акцый пратэсту.
15:16 Некалькі калон сышліся ў раёне плошчы Бангалор, прайшлі Парк дружбы народаў і ідуць у напрамку праспекта Пераможцаў і Драздоў. Калона, якая рухалася ў напрамку Ціміразева, сустрэлася з той, што рухалася ў зваротным кірунку, так як Ціміразева перакрытая. Аб'яднаўшыся, калоны працягнулі рух.
15:16 Дразды, дзе жыве "палітычная вярхушка" Беларусі, агароджваюць калючым дротам, перадаюць чытачы t.me/kyky_org. Сёння буйныя тэлеграм-каналы заклікалі беларусаў прыйсці да гэтага віп-пасёлка, каб панэрваваць чыноўнікаў, якія там знаходзяцца.
15:13
15:10 Відавочцы паведамляюць, што ля Камароўскага рынка калона пратэстоўцаў цалкам разагнана.
15:05. KYKY паведамляе, што каля стэлы затрыманы не менш за 20 чалавек.
14:56 Карэспандэнт @nashaniva паведамляе, што ў раёне плошчы Бангалор каля трох тысяч чалавек. Побач стаяць бусікі, але затрыманняў пакуль няма. Калона пакуль не рухаецца, чакаюць людзей.
У Мінску зноў адключаны мабільны інтэрнэт. Карыстальнікі раяць пераключаць тэлефоны ў рэжым 2G, каб захаваць хаця б мінімальную сувязь.
14:50 Частка дэманстрантаў ад "Галерэі" прайшла ў бок стэлы, іншая частка — рухаецца па Мельнікайтэ ў бок Фрунзенскай. ДАІ забараняе ўезд на Мельнікайтэ з боку праспекта Пераможцаў, машыны разгортваюць. Але з Мельнікайтэ рухаюцца сілавікі, тысячы дэманстрантаў бягуць назад.
Наш карэспандэнт паведамляе, што станцыя метро пл. Якуба Коласа закрываецца. Таксама закрыты ст.м. Купалаўская і Кастрычніцкая.
Мінскі метрапалітэн паведаміў, што 13.09.2020 у 14.40, у мэтах забеспячэння бяспекі пасажыраў, на ўваход і выхад зачыненыя станцыі метро Плошча Леніна, Кастрычніцкая, Купалаўская, Плошча Перамогі, Плошча Якуба Коласа, Няміга, Фрунзенская. Цягнікі ідуць без прыпынку на гэтых станцыях. Мінскі метрапалітэн прыносіць прабачэнні за часовыя нязручнасці.
14:30 На Нямізе сілавікі разагналі людзей. Радыё Свабода паведамляе, што група з паўсотні чалавек, якія стаялі ў счэпцы, пабегла ў гандлёвы цэнтар «Галерэя», за імі пагналіся сілавікі. Двух хлапцоў вывелі. Іншыя пратэстоўцы схаваліся ў двары.
Пасьля разгону на Нямізе засталіся некалькі сотняў чалавек. Але ад цэнтру працягваюць падыходзіць людзі
14:29. Наш карэспандэнт паведамляе, што на плошчы Незалежнасці брутальна і жорстка затрыманы больш за 30 чалавек. У яго самога ледзь не разбілі камеру.
Падчас затрыманняў разбурана тэраса кавярні "Зерне"
14:19 На вул. Казлова аўтазакі і бусы. Калона павярнулі на пр. Машэрава. Пачаліся затрыманні. Людзі развярнуліся і пайшлі назад на пл. Я. Коласа.
Некалькі сотняў дэманстрантаў з воклічамі «Жыве Беларусь» рушылі па ходніках ад Нямігі ў бок Палацу спорту. Да іх далучаюцца іншыя людзі, перадае Свабода.
14:00 Калона ад Якуба Коласа пачала рух. Людзі скандуюць "Жыве Беларусь!". Наш карэспандэнт паведамляе, што ў калоне больш за тысячу чалавек, увесь час да яе далучаюцца іншыя людзі.
А Кастрычніцкую плошчу ахоўваюць узброеныя вайскоўцы пад чырвона-зялёнымі сцягамі.
13:45 На плошчы Якуба Коласа пакуль спакойна. Тут сабралося каля 200 чалавек, яны разгортваюць сцягі.
13:41 Каля гатэля «Реннесанс» пачаліся масавыя затрыманні, паведамляе tut.by.
"Дзяўчаты плачуць і просяць у сілавікоў не затрымліваць мужчын. У адказ на гэта дзяўчат таксама адводзяць у бусы", - піша анлайнер.
На Грушаўцы да прысутных людзей пад'ехалі мікрааўтобусы, з якіх звычайна выбягаюць невядомыя ў балаклавах і сілай зацягваюць туды людзей. Прысутныя сталі ў счэпку, мікрааўтобусы праехалі крыху наперад. Пазней калона з бел-чырвона-белымі сцягамі рушыла ў бок цэнтра.
Ужо зранку ў сталіцы з'явілася вайсковая тэхніка, пачалі ачапляць стратэгічна важныя аб'екты і затрымліваць людзей. Прычым, як паведамляюць відавочцы, затрыманне праводзяць узброеныя сілавікі.