17-гадовы Цімур Міцкевіч жывы і знаходзіцца ў бяспецы

Ён паведаміў пра гэта ў сваім інстаграме.

photo_2021_01_16_19_06_30.jpg

17-гадовы Цімур Міцкевіч жывы і знаходзіцца ў бяспецы. Ён паведаміў пра гэта ў сваім інстаграме.
13 жніўня Цімур трапіў у рэанімацыю. Яго даставілі ў бальніцу з РУУС са шматлікімі траўмамі. Хлопец у бальніцы знаходзіўся нейкі час у медыкаментознай коме.
3 верасня падлетка затрымалі і адвезлі на допыт у рамках арт. 293 КК (Масавыя беспарадкі). Следчыя заявілі, што падлетак актыўна ўдзельнічаў у масавых беспарадках і датычны да нападу на кіроўцу грузавіка.
8 верасня Цімур Міцкевіч знік з бальніцы, пасля інфармацыі пра яго не было.