З пачатку года знешні дзярждоўг Беларусі вырас на 652 млн. долараў
Дзяржаўны доўг Рэспублікі Беларусь на 1 мая склаў 346,6 трлн. рублёў і ў параўнанні з пачаткам 2016 года павялічыўся на 18 трлн. рублёў, або на 5,5%, паведамляе Міністэрства фінансаў.
Пры гэтым знешні дзярждоўг па стане на 1 мая склаў 13,1 млрд. долараў ЗША, павялічыўшыся з пачатку года на 651,7 млн. долараў (з улікам курсавых розніц), або на 5,2%.
У студзені—красавіку, паведамляе Мінфін, былі прыцягнуты знешнія дзяржаўныя пазыкі на 781,4 млн. долараў: 500 млн. долараў — Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця; 153 млн. долараў — урада і банкаў Расійскай Федэрацыі; 111,1 млн. долараў — банкаў КНР; 17,3 млн. долараў — МБРР.
На пагашэнне знешняга дзярждоўгу з пачатку года накіравана 244,1 млн. долараў: 88,3 млн. долараў — Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця; 87,5 млн. долараў — урада Расійскай Федэрацыі; 49,3 млн. долараў — банкаў КНР; 18,3 млн. долараў — МБРР; 0,7 млн. долараў — ЗША.
Унутраны дзяржаўны доўг па стане на 1 мая склаў 94,9 трлн. рублёў, зменшыўшыся з пачатку года на 2,5 трлн. рублёў (з улікам курсавых розніц), або на 2,6%.
Паводле інфармацыі Мінфіна, за студзень—красавік было размешчана ўнутраных валютных і рублёвых дзяржаўных аблігацый для юрыдычных і фізічных асоб на 525,8 млн. долараў ЗША і 2 трлн. 100 млрд. рублёў. Кампенсавана валютных і рублёвых дзяржаўных аблігацый для юрыдычных і фізічных асоб на 806,1 млн. долараў ЗША і 3 трлн. 625 млрд. рублёў.
Як паведамлялася раней, Міністэрства фінансаў Беларусі не выключае, што для рэфінансавання даўгавых абавязацельстваў дзяржавы могуць спатрэбіцца дадатковыя крыніцы. Бюджэт Беларусі на 2016 год быў прыняты з прафіцытам, які дазваляў прафінансаваць палову знешніх абавязацельстваў дзяржавы. Аднак у існуючых умовах складана адназначна сцвярджаць аб магчымасцях дзяржавы выканаць палову даўгавых абавязацельстваў за кошт прафіцыту бюджэту, адзначаюць у Мінфіне.
Нагадаем, за 2015 год дзяржаўны доўг Беларусі вырас на 131,1 трлн. рублёў (на 66,4%) і на 1 студзеня 2016 года склаў 328,6 трлн. рублёў. Пры гэтым знешні дзярждоўг складаў 12,4 млрд. долараў ЗША, зменшыўшыся з пачатку 2015 года на 133,9 млн. долараў (з улікам курсавых розніц), або на 1,1%.
Паводле апошніх афіцыйна апублікаваных дадзеных Нацбанка, золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 мая склалі 4,23 млрд. долараў і выраслі з пачатку года прыкладна на 50 млн. долараў.
Аляксей Арэшка, БелаПАН