У Беларусі перад выбарамі павышаюцца пенсіі і дапамогі дзецям

З 1 жніўня ў Беларусі змяняюцца памеры бюджэту пражыткавага мінімуму. Пра гэта паведамілі ў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны насельніцтва, паведамляе Белсат.

groshy_638x359_c_center.jpg

Пастановай Мінпрацы ад 22 ліпеня № 67 на перыяд з 1 жніўня па 31 кастрычніка зацверджаныя памеры бюджэту пражыткавага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва і для асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групаў.
Бюджэт пражыткавага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва ўстаноўлены ў памеры 256 руб. 10 кап., што на 3,8 % больш за нарматываў, які дзейнічаў з 1 траўня.
Памеры бюджэту пражыткавага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва і па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах:

  • у сярэднім на душу насельніцтва – 256 руб. 10 кап.
  • працаздольнае насельніцтва – 285 руб. 4 кап.
  • пенсіянеры – 193 руб. 92 кап.
  • студэнты – 246 руб. 72 кап.
  • дзеці ў веку да 3 гадоў – 160 руб. 79 кап.
  • дзеці ў веку ад 3 да 6 гадоў – 224 руб. 70 кап.
  • дзеці ў веку ад 6 да 18 гадоў – 274 руб. 48 кап.

У сувязі са змяненнем БПМ з 1 жніўня аўтаматычна пераглядаюцца розныя надбаўкі і павышэнні, а таксама асобныя сацыяльныя выплаты, якія вылічаюцца ад памеру БПМ:

  • памеры дзяржаўных дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей;
  • сацыяльныя пенсіі;
  • даплаты пенсіянерам ва ўзросце 75 гадоў і старэй, якія атрымліваюць пенсіі ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне;
  • дапамогі па даглядзе інваліда I групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага веку;
  • надбаўкі і павышэнні да пенсіяў для асобных катэгорый пенсіянераў.

Гэтыя выплаты павялічыліся на 3,8 %.