У Беларусі хочуць адмовіцца ад банкруцтва прадпрыемстваў
У Беларусі хочуць сысці ад банкруцтва да рэабілітацыі праблемных прадпрыемстваў — каб "не перагужаць суды", паведамляе тэлеграм-канал myfin.by.
Гэта ідэя абмяркоўвалася на нарадзе беларускага кіраўніка з кіраўніцтвам Савета міністраў.
Акрамя сыходу ад банкруцтва прадпрыемстваў “у бок іх абароны ад знешніх шокаў”, плануецца вызваліць гэты працэс ад судовага суправаджэння — каб “не перагружаць суды неўласцівымі пытаннямі”. “Таму што завалілі суды рознага роду праблемамі эканамічнага характару, спрэчнымі пытаннямі, звязанымі з эканомікай”, заявіў Лукашэнка.