Сям'я праўладнага прадпрымальніка Алексіна прадала свае бізнес-актывы ў Еўропе
Пасля трапляння пад еўрапейскія санкцыі бізнесмен Аляксей Алексін мяняе структуру ўласнасці ў сваіх кампаніях. У чэрвені ён прадаў беларускі «МТБанк» (а разам з ім — і «ІдэяБанк») ліванскаму бізнесмену. А цяпер яго сям'я пазбавілася і еўрапейскіх актываў, распавядае «Еўрарадыё».
Латвійскія кампаніі па вытворчасці біяпаліва «Mamas D» і
бровар «Latgales Alus D» належалі жонцы Алексіна Іне і яго старэйшаму сыну
Дзмітрыю. Акрамя іх, невялікая доля была ў латвійскага нафтатрэйдара Аляксандра
Грахоўскіса.
Заробак у абмен на падтрымку: як у ЕС тлумачаць санкцыі
супраць бізнесменаў
Іна Алексіна адмовілася ад долі ў абедзвюх кампаніях у чэрвені. А ў 20-х чыслах ліпеня прадаў (прынамсі, так гэта выглядае афіцыйна) свае долі і Дзмітрый Алексін.
Як вынікае са звестак «Lursoft», цяпер «Mamas D» і «Latgales Alus
D» цалкам належаць Грахоўскісу. Мяркуючы па рэестры, у Алексіных не засталося ні
аднаго латвійскага і, адпаведна, еўрапейскага бізнесу.
«Падарунак» ад Чыжа
«Mamas D» і «Latgales Alus D» «дасталіся» Алексіну пасля таго, як у 2012 годзе пад санкцыі трапіў яго партнёр Юрый Чыж. Бізнесмены «падзялілі» свае актывы. Па сутнасці, пасля гэтага і пачалася «залатая пара» ў Алексіна, які з часам стаў адным з найбуйнейшых беларускіх бізнесменаў.
Набліжаны да Лукашэнкі бізнесмен выкарыстаў хітры трук для
сыходу ад санкцый
Абедзве прададзеныя кампаніі — досыць паспяховыя і прыносілі сям'і Алексіных добрыя грошы. Яны ўваходзяць у спісы найбуйнейшых прадпрыемстваў Даўгаўпілса, другога па велічыні года ў Латвіі, а іх абароты ацэньваліся ў дзясяткі мільёнаў еўра.
У лютым
2021 года ў медыя цыркулявала інфармацыя, што менавіта Латвія «заблакавала» ўключэнне Алексіна-старэйшага ў санкцыйныя спісы. Гэтае
прозвішча з'явілася ў блэклістах толькі ў чэрвені, калі быў уведзены «чацвёрты пакет» санкцый Еўрасаюза.